Гжэгаж Блашчык

Гжэгаж Блашчык
польск.: Grzegorz Błaszczyk
Дата нараджэння 19 верасня 1953(1953-09-19)[1] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень навуковы прафесар[d][2] (14 снежня 1999) і габілітаваны доктар[3] (1 студзеня 1992)
Альма-матар
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі

Гжэгаж Блашчык (польск.: Grzegorz Błaszczyk; нар. 19 верасня 1953) — польскі гісторык, прафэсар гуманітарных навук, даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і гісторыі Літвы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Познані.

У 1977 г. скончыў гістарычны факультэт універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані.

У 1979–2009 гадах быў навуковым і выкладчыцкім супрацоўнікам Інстытута гісторыі Універсітэта Адама Міцкевіча (Кафедра гісторыі Усходняй Еўропы) у Познані, прайшоўшы ўсе ўзроўні навуковай кар’еры, ад асістэнта да прафесара.

У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Насельніцтва, сацыяльная структура і адміністрацыйны падзел у Жамойці ў XII і XIII стагоддзях».

1 верасня 2009 года стаў штатным прафесарам Універсітэта імя Адама Міцкевіча, і ў той жа дзень ён перавёў сваю кафедру з Інстытута гісторыі ва Усходні інстытут Універсітэта Адама Міцкевіча.

Узнагароды

  • Сярэбраны Крыж Заслугі (2009)

Кніжныя выданні

  • Żmudź w XVII i XVIII wieku: zaludnienie i struktura społeczna (Poznań 1985).
  • Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: uposażenie (Poznań 1992).
  • Litwa współczesna (Warszawa 1992).
  • Diecezja Żmudzka od XV do początku XVII wieku: ustrój (Poznań 1993).
  • Litwa i jej sąsiedzi od XII do XX wieku: studia ofiarowane prof. dr. hab. Jerzemu Ochmańskiemu w sześćdziesiątą rocznicę urodzin. Red. Grzegorz Błaszczyk i Artur Kijas (Poznań 1994).
  • Burza koronacyjna: dramatyczny fragment stosunków polsko-litewskich w XV wieku (Poznań 1998).
  • Dzieje stosunków polsko-litewskich od czasów najdawniejszych do współczesności, T. I, Trudne początki (Poznań 1998).
  • History, culture and language of Lithuania: proceedings of the international Lithuanian conference (Poznań 2000).
  • Litwa na przełomie średniowiecza i nowożytności 1492-1569 (Poznań 2002).
  • Chrzest Litwy (Poznań 2006).
  • Geografia historyczna Wielkiego Księstwa Litewskiego: stan i perspektywy badań (Poznań 2007).
  • Dzieje stosunków polsko-litewskich. T. 2, Od Krewa do Lublina. Cz. 1 (Poznań 2007).
  • Herbarz szlachty żmudzkiej Tom I-VI, (Warszawa 2015-2016).

Спасылкі

  1. Grzegorz Błaszczyk // Visuotinė lietuvių enciklopedija
  2. Polish Science Праверана 5 снежня 2022.
  3. Polish Science Праверана 15 снежня 2022.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya