Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані
Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; польск.: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў.[3] Універсітэт з’яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус». ГісторыяНа падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані. 1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта. 1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані. 1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча». У 2021 годзе ва ўніверсітэце была адкрыта кафедра беларусістыкі разам з адпаведным бакалаўрскім курсам[4][5]. Факультэты![]() ![]()
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia