Глеб Іванавіч Успенскі
Глеб Іванавіч Успенскі (руск.: Глеб Ива́нович Успе́нский; 13(25).10.1843, Тула — 24.3(6.4).1902, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Вучыўся ў Пецярбургскім (1861) і Маскоўскім (1862-63) універсітэтах, якія не скончыў з-за недахопу сродкаў. Пачаў друкавацца ў 1862 годзе (у часопісе Л. М. Талстога «Ясная Паляна» і часопісе «Глядач») і неўзабаве стаў вядомым прадстаўніком дэмакратычнай літаратуры 60-х гг. У 1864-65 супрацоўнічаў у часопісе «Рускае слова», у 1865-66 — у някрасаўскім «Сучасніку». Галоўныя тэмы Успенскага ў гэты час — жыццё і побыт дробных чыноўнікаў і гарадской беднаты. У нарысах «Норавы Разгубленай вуліцы» (1866) рознабакова адлюстраваны карціны жыцця тульскіх рамеснікаў і рабочых, гадкі побыт службоўцаў, мяшчан. У 1868 годзе Успенскі становіцца адным з асноўных супрацоўнікаў «Айчынных запісак», літаратурным паплечнікам М. А. Някрасава і М. Я. Салтыкова-Шчадрына. З канца 1870-х гг. цэнтральная тэма творчасці Успенскага — паслярэформавая вёска: цыклы нарысаў і апавяданняў «З вясковага дзённіка» (1877-80), «Сялянін і сялянская праца» (1880), «Улада зямлі» (1882), «Пра сёе-тое» (1886- 87) і інш., у якіх ён піша пра збядненне сялян-працаўнікоў, раскладанне сялянскай абшчыны. У 1880-я гг. Успенскі стварае цыклы нарысаў і апавяданняў пра духоўныя пошукі рускай інтэлігенцыі ў перыяд рэакцыі: «Без пэўных заняткаў» (1881), «Воляй-няволяй» (1884) і інш. На яўрэйскую мову яго перакладаў Л. Кобрын. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia