Глеб Сяргеевіч Нікіцін
Глеб Сяргеевіч Нікіцін (руск.: Глеб Сергеевич Никитин; нар. 24 жніўня 1977, Ленінград) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Губернатар Ніжагародскай вобласці з 26 верасня 2018 г. (чва 26 верасня 2017 г. — 26 верасня 2018 г.). Сакратар ніжагародскага рэгіянальнага аддзялення партыі «Адзіная Расія» з 14 лістапада 2019 года. Мае федэральны дзяржаўны грамадзянскі класны чын «Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1-га класа». За падтрымку ўварвання Расіі на Украіну і дачыненне да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей знаходзіцца пад санкцыямі краін Еўрасаюза і шэрагу іншых дзяржаў. Скончыў у 1999 годзе Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі і фінансаў па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» з адзнакай. У 2004 годзе — юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя». У 2008 годзе — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне». У 2012 годзе — з адзнакай скончыў праграму MBA бізнес-школы Калумбійскага ўніверсітэта і Лонданскай школы бізнэсу. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia