Глыбокае-Вялікае Астравіта (заказнік)
Гідралагічны заказнік «Глыбокае-Вялікае Астравіта» — заказнік рэспубліканскага значэння размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў утвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 1833. АпісаннеСтвораны ў 2007 годзе шляхам злучэння заказнікаў Глыбокае – Чарбамысла і Вялікае Астравіта. Мэта стварэння – захаванне ў натуральным стане ўнікальных азёрных экалагічных сістэм Глыбокае – Чарбамысла і Вялікае Астравіта, раслін і жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Плошча заказніка 1353,38 га. Тэрыторыя заказніка ўваходзіць у склад Паазёрскай правінцыі азёрна-ледавіковых, марэнна- і ўзгоркава-марэнна-азёрных ландшафтаў. Размешчаны на мяжы двух ландшафтных раёнаў: азёрна-ледніковага з сасновымі і мелкаліставымі лясамі, а таксама камава-марэнна-азёрнага і водна-ледніковага з саснякамі. Распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя глебы. Тэрыторыя заказніка адносіцца да падзоны шыракалістава-яловых (дубова-цемнахвойных) лясоў. Полацкі комплекс лясных масіваў адносіцца да Заходне-Дзвінскага лесарасліннага раёна. Асноўнай лесаўтваральнай пародай у заказніку з'яўляецца сасна. Найбольш распаўсюджанымі тыпамі лесу з'яўляецца мшысты, чарнічны, сфагнавы, кіслічны, верасовы. Лясы заказніка ў сувязі з іх размяшчэннем у паўночнай частцы рэспублікі маюць найбольш выяўлены выгляд таёжных лясоў. На тэрыторыі заказніка знаходзяцца азёры: Глыбокае, Чарбамысла, Вялікае Астравіта, Пустое, Падсіцішкі, Барсукі, Рыстунец, Рудзенькія, Малое Астравіта, Капаловішча. Флора тыповая для беларускага Паазер'я. Важнай асаблівасцю заказніка з'яўляецца невялікая колькасць пустазелля. У прыбярэжнай паласе возера Вялікае Астравіта растуць трыснёг, рагоз шыракалісты, шабельнік балотны, асака. Акрамя палушніка ў возеры сустракаецца яшчэ адзін ахоўны від – плюшчай злакападобны. Фауна заказніка налічвае 111 відаў наземных пазваночных, у тым ліку 7 відаў земнаводных, 4 – паўзуноў, 79 – птушак і 20 – млекакормячых, што складае каля 40 % іх відавой разанастайнасці ў Беларусі. У заказніку водяцца жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: гагара чорнаваллёвая, змеяед, каршачок, дзяцел трохпальцы[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia