Цвёрдае аморфнае бясколернае або жаўтаватае рэчыва. Ступень палімерызацыі 600—2500. Малекулярная маса 50 000—200 000[1]. Шчыльнасць 1060 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Тэмпература шклавання 93 °C. Пры тэмпературы 220 °C полістырол пачынае раскладацца.
Раствараецца ў араматычных і хларыраваных аліфатычныхвуглевадародах (у стыроле, ацэтоне, талуоле, хлараформе, тэтрахлорметане і інш.[1]), не раствараецца ў вадзе, набухае ў бензоле, стойкі да ўздзеяння кіслот, шчолачаў (разбураецца ў канцэнтраванай азотнай і ледзяной воцатнай кіслотах[2]). Полістыролу ўласцівы нізкая механічная трываласць і цеплаўстойлівасць (каля 100 °C па Віка). Дыэлектрычныя ўласцівасці полістыролу добрыя і мала залежаць ад тэмпературы і частатытоку.
Атрыманне
Полістырол у прамысловасці атрымліваюць палімерызацыяй стыролу[2]:
тэрмічнай палімерызацыяй у масе па няспыннай схеме;
↑Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Літаратура
Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.