Глыбочыцкі сельсавет
Глыбо́чыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Глыбочыца. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Ветвіцкага і Яцкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Матнявіцкага сельсавета, у склад Меркулавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Алёс, Батвінава, Ветвіца, Красніца і Прычалесня)[1]. 25 мая 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Роўкавіцкага (5 населеных пунктаў: Заложжа, Куракі, Матнявічы, Ржавец і Рэпішча) і Захарпольскага (5 населеных пунктаў: Брылёва, Глыбочыца, Новая Яцкаўшчына, Пціч і Старая Яцкаўшчына) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia