Меркулавіцкі сельсавет
Ме́ркулавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Меркулавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Чачэрскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета з Глыбочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Алёс, Батвінава, Ветвіца, Красніца і Прычалесня)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад Прыбарскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Выдрыца, Зялёны Краж, Новафундамінка і Фундамінка)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Шэрахаў[3], 29 снежня 2018 года — пасёлак Алёс[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1372 чалавекі[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1060 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia