Жоўцевыя кіслоты

Жо́ўцевыя кісло́ты — высокамалекулярныя монакарбонавыя поліцыклічныя кіслоты з класа стэроідаў, вытворныя халанавай кіслаты. Утвараюцца ў клетках печані чалавека і многіх жывёльных арганізмаў і выдзяляюцца з жоўцю.

Жоўцевыя кіслоты, што атрымліваюць з жоўці вышэйшых жывёл, выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці як сыравіна для вытворчасці палавых гармонаў і інш.

Жоўцевыя кіслоты чалавека

Да жоўцевых кіслот належаць холевая, дэзоксіхолевая, літахолевая і іншыя кіслоты. Асноўная частка іх у жоўці злучаецца з глікаколам і таўрынам і ўтварае т.зв. парныя жоўцевыя кіслоты (напрыклад, глікахолевыя кіслоты), солі якіх садзейнічаюць эмульгаванню і ператраўленню тлушчаў, усмоктванню тлустых кіслот.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya