Гняздоўкавыя
Гняздоўкавыя (Nidulariaceae) — сямейства грыбоў, якое ўваходзіць у парадак Agaricales. Біялагічнае апісаннеПладовыя целы гастэроідныя , звычайна шматлікія, але не зрослыя, спачатку шарападобнай, затым чашападобнай формы, невялікія, 0,5—1,5 см у дыяметры, 0,4—0,8 см у вышыню. Глеба складаецца з адной або некалькіх, аддзеленых адзін ад аднаго перыдыёляў, якія вонкава нагадваюць птушыныя яйкі. Перыдыёлы ў родаў Nidula і Nidularia карычневага колеру, у Cyathus яны чорныя, а ў Crucibulum чорныя перыдыёлы пакрытыя белай абалонкай. Базідыі чатырох- або васьміспоравыя, споры нярэдка даволі буйныя, гіялінавыя, цыліндрычнай або эліптычнай формы, з гладкай паверхняй. ЭкалогіяПрадстаўнікі сямейства — касмапаліты , большай часткай сапратрофы, якія атрымліваюць патрэбныя рэчывы з раслінных рэшткаў. ТаксанаміяСінонімы
Роды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia