Астэапароз
Астэапароз (стар.-грэч.: ὀστέον + πόρος — косць + кіпра) — разрэжанне касцявой тканкі шкілета праз страту кальцыю з утварэннем у ёй пустотаў. Ускладненне хваробы вядзе да пералому шыйкі сцягна і пазваночніка, што ўяўляе смяротную пагрозу. ПапярэджаннеПрадухіленню немачы спрыяе багатая на кальцый ежа: малочныя вырабы ёгурт, кефір, сыр і тварог)[3], зялёная гародніна (аліўкі , брокалі , кроп, ліставая салата, пятрушка, сельдэрэй і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля), грэчка, інжыр, капуста, абрыкос, морква, рыба (гарбуша , лешч і судак), семкі кунжута і сланечніка, цытрусавыя, шпінат і халва[4]. Для засвойвання кальцыю варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D ежу (рыбін тлушч і марская рыба, сметанковае масла і яечны жаўток). Дзеля захавання кальцыю ў касцях варта ўнікаць ужывання жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косцеўтварэнню спрыяюць аэробіка , бег, плаванне, расцяжка, танцы[5], тэніс і хуткая хада . Шчыльнасці косці спрыяюць 50 скачкоў на месцы штодня. ЧыннікіДа ўзнікнення хваробы вядзе маларухомы лад жыцця , нізкая вага, паленне, піццё кавы, газаваных і спіртовых напояў[6], працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і тэтрацыкліны ). Ускладненні наступных хвароб таксама спрыяюць развіццю немачы: рэўматычныя (рэўматоідны артрыт , сістэмная чырвоная ваўчанка , анкілазавальны спандыліт) і эндакрынныя хваробы (сіндром Iцэнкі—Кушынга , гіперпаратырэоз , гіпертырэоз ), захворванні страўнікава-кішачнага тракта з парушэннем усмоктвання, хваробы нырак (хранічная ныркавая недастатковасць ) і імпатэнцыя[7]. ПраявыХвароба выяўляецца праз боль у паяснічнай вобласці, крыжы і тазасцегнавых суставах, адчуванне цяжару між лапатак, мышачную млявасць i парушэнне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласць і боль у ступнях[8]. Таксама адзначаецца змяншэнне росту, скрыўленне пазваночніка, сутаргі ў нагах, ломкасць i слаенне пазногцяў[9], пасівенне валасоў і выпадзенне зубоў[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia