Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь — беларускае дзяржаўнае званне. Прысвойваецца прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры. Патрабаванні
Вылучэнне на прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»Вылучэнне прафесійнага калектыву мастацкай творчасці на прысваення звання ажыццяўляецца калектывам работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, на агульным сходзе. Рашэнне аб вылучэнні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавалі не менш за 51 % работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, і афармляецца пратаколам агульнага сходу. Выпіска з пратакола агульнага сходу накіроўваецца ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца прафесійны калектыў мастацкай творчасці або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці. Выпіска з пратакола агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якія не падпарадкаваны рэспубліканскаму органу дзяржаўнага кіравання, мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, накіроўваецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы. РашеннеРашэнне аб прадстаўленні (адмове ў прадстаўленні) прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» прымаецца калегіяй рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання выпіскі з пратакола агульнага сходу. У выпадку прыняцця рашэння аб прадстаўленні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню у Міністэрства культуры наступныя дакументы:
Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў Рашэнне аб прысваенні (адмове ў прысваенні) прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці звання прымаецца Міністэрствам культуры. Пасля прысваення прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці звання ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай) і назву ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні. Прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне, пацвярджае гэтыя званне адзін раз у пяць гадоў[1]. Некаторыя з узнагароджаных[2]
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia