Горад-дзяржава![]() Горад-дзяржава — невялікая тэрыторыя разам з кіраўніком горадам (як правіла, адзіным), якая звычайна з'яўляецца незалежнай дзяржавай. Гістарычна гарады-дзяржавы часта былі часткай вялікіх культурных абласцей і разнастайных палітычных саюзаў, як, напрыклад:
Гарады-дзяржавы былі звычайныя ў старажытныя часы і ў Сярэднявечча. Аднак, быўшы незалежнымі, шматлікія такія гарады далучаліся да фармальных ці нефармальных саюзаў, якія ўзначальваліся найбольш уплывовымі членамі такіх саюзаў. Часам імперыі ці саюзы (канфедэрацыі і федэрацыі) ствараліся шляхам прамой ваеннай анексіі (напрыклад, Мікенская цывілізацыя ці Рымская рэспубліка), у іншых выпадках яны ствараліся як добраахвотныя альянсы для ўзаемнай абароны (Пелапанескі, Афінскі і Беатыйскі саюзы). У Сярэднявеччы гарады-дзяржавы — вольныя гарады і гарады-камуны — былі асаблівасцю сярэднявечных Германіі, Італіі і Русі. Шмат якія з іх уваходзілі ў Ганзейскі саюз, які быў важкай сілай на працягу некалькіх стагоддзяў. У сучасным свецеСёння існуе ўсяго некалькі гарадоў-дзяржаў, сярод якіх большасць не маюць поўнага суверэнітэту. Незалежныя дзяржавыСінгапурДзяржава, размешчаная на астравах у Паўднёва-Усходняй Азіі, аддзеленых ад паўднёвага ўскрайка Малакскага паўвострава вузкім Джахорскім пралівам. Мяжуе з султанатам Джахор, які ўваходзіць у склад Малайзіі і з астравамі Рыяу ў складзе Інданезіі. З 1959 Сінгапур стаў самакіравальнай дзяржавай у складзе Брытанскай імперыі, Лі Куан Ю займаў пасаду прэм'ер-міністра пасля выбараў. У 1963 у выніку рэферэндуму Сінгапур увайшоў у Федэрацыю Малайзія разам з дзяржавамі Малая, Сабах і Саравак. 7 жніўня 1965 у выніку канфлікту Сінгапур выйшаў з Малайзіі, і 9 жніўня 1965 года абвясціў незалежнасць. МанакаКарлікавая дзяржава, асацыяваная з Францыяй, размешчана на поўдні Еўропы на беразе Лігурыйскага мора; на сушы мяжуе з Францыяй[1]. З'яўляецца адной з самых маленькіх і найбольш густанаселеных краін свету. ВатыканКарлікавая дзяржава-анклаў (самая маленькая дзяржава ў свеце) унутры тэрыторыі Рыма, асацыяваная з Італіяй. Статус Ватыкана ў міжнародным праве — дапаможная суверэнная тэрыторыя Святога Прастола, рэзідэнцыі вышэйшага духоўнага кіраўніцтва рымска-каталіцкай царквы. Суверэнітэт Ватыкана не з'яўляецца самастойным (нацыянальным), а паходзіць з суверэнітэту Святога Прастола. Іншымі словамі, яго крыніца — не насельніцтва Ватыкана, а менавіта папскі прастол. У сучасным выглядзе ўзнік 11 лютага 1929 года на падставе заключаных урадам Б. Мусаліні Латэранскіх пагадненняў. Часткова аўтаномныяГібралтарГанконгМакааМелільяСеўтаЗноскі
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia