Гранулы (фізіка Сонца)![]() Гранулы — утварэнні ў фотасферы Сонца, выкліканыя канвекцыяй плазмы. Канвектыўныя патокі фармуюць калоны канвекцыі, якія змешваюць рэчыва ў зоне канвекцыі. Гранулы з’яўляюцца бачнымі вяршынямі такіх асобных калон і ўтвараюць крупчастую структуру, званую грануляцыяй. Механізм узнікненняГравітацыйная канвекцыя: гарачая плазма падымаецца ўверх па цэнтры калоны, астывае ў фотасферы і па знешняй акружнасці калоны апускаецца ў глыбіню, пасля чаго цыкл паўтараецца. У выніку цэнтр гранулы аказваецца больш гарачым і яркім за яе краі, куды сцякае астыўшая плазма. ХарактарыстыкіТыповы дыяметр гранул — каля 1000 км. Вымярэння хуткасці руху рэчыва ў гранулах, якія абапіраюцца на эфект Доплера, паказваюць, што хуткасць плазмы ў цэнтры гранулы складае каля 400 м/с і па меры руху да бакоў памяншаецца да 200 м/с. Гранулы з’яўляюцца дынамічнымі ўтварэннямі, якія пастаянна ўзнікаюць, змяняюцца і знікаюць. Час іх існавання — ад 8 да 20 хвілін. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia