Галоўная ўдарная хваля![]() Галоўная ўдарная хваля (англ.: Bow shock) — вобласць ўзаемадзеяння паміж магнітасферай зоркі або планеты і навакольным асяроддзем, у якой назіраецца падвышаная шчыльнасць рэчыва. Для зорак, як правіла, гэта мяжа паміж зорным ветрам і міжзоркавым асяроддзем. Для планет галоўнай ўдарнай хваляй з’яўляецца мяжа, на якой хуткасць сонечнага ветру рэзка падае, па меры яго набліжэння да магнітапаўзы[2]. Найбольш вывучаным прыкладам галоўнай ударнай хвалі з’яўляецца месца, дзе сонечны вецер сустракаецца з магнітапаўзай Зямлі, ствараючы фронт хвалі характэрнай дугападобнай формы, як і вакол усіх планет, якія маюць магнітнае поле. Таўшчыня галоўнай ударнай хвалі вакол Зямлі складае каля 17 км[3] і размешчана на адлегласці каля 90 000 км ад Зямлі[4]. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў лічылася, што сонечны вецер ўтварае галоўную ўдарную хвалю пры сутыкненні з навакольным міжзорным асяроддзем. У 2012 годзе дадзеная гіпотэза апынулася пад пытаннем, калі дадзеныя ад навукова-даследчага спадарожніка IBEX паказалі, што Сонечная сістэма рухаецца праз міжзорнае асяроддзе павольней, чым меркавалі папярэднія разлікі (84 000 км/г замест раней чаканых 95 000 км/г)[5]. Гэта новае адкрыццё дазваляе дапусціць, што няма ніякага ўдарнага сутыкнення зорнага ветру з геліяпаўзай навакол Сонечнай сістэмы, і, адпаведна, ніякай галоўнай ударнай хвалі на межах Сонечнай сістэмы не ўтворыцца[5]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia