Грунвальд (летнік)
Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік[1], праводзімы ў 1990-93 гг. на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён). Летнік названы ў гонар Грунвальдскай бітвы. Арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам (ГБК) мінскіх беларускамоўных класаў і школ. ГісторыяЛетнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам[2][3] мінскіх беларускамоўных класаў і школ на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён Мінская вобласць). Грошы на гэтую справу выдзеліў Мінскі абласны савет прафсаюзаў. Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 г. Апошні ў 1993 г. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні месяцы. Назва «атрады» была заменена на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Мінская, Полацкая, Віленская і Наваградская. Харугвы насілі назвы гарадоў, але гэта не тычылася паходжання дзяцей менавіта з іх. Дзяцей было за дзвесце чалавек у змену. Галоўным чынам гэта былі вучні Мінскіх беларускіх класаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасціразовае харчаванне, вандроўкі ў Нясвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, конкурсы ды гульні . Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. За завадатараў і выхавацеляў былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК мінскіх беларускамоўных класаў і школ. Сярод мерапрыемстваў, якія праводзілі (апроч такіх, як Дзень Нептуна, ці Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэнне Грунвальдскай бітвы. Удзельнікі летніка прымалі ўдзел у 1992 г. у археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам Ю. Зайца балцкага неўмацаванага селішча ІХ-ХІІІ ст. пад Мінскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашчасціла знайсці падчас раскопак пярсцёнак прыкладна XIII стагоддзя. У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» размяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкі лагер «Лясун» Аб'яднання беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнеслі вялікую разнастайнасць у жыццё «Грунвальда» скаўцкімі гульнямі і забавамі. Кіраўніцтва, выхаванцы і госці летнікаДырэктарам летніка быў Алесь Лозка, намеснікам — Алесь Шалевіч. Некаторыя з завадатараў і выхавацеляў: Алесь Станкевіч (старэйшы завадатар, старшыня Мінскай суполкі БЗВ), Зміцер Марчук, Ксенія Дзягілява (мастачка), Віктар Івашкевіч (адзін з лідараў БНФ), Вольга Цярэшчанка (бард-спявачка), Генадзь Вінярскі (дырэктар і заснавальнік выдавецтва «Кнігазбор»), Святлана Дзядова, Валеры Пазнякевіч (філолаг), Вольга Харламава (палітолаг), Андрэй Вашкевіч (супрацоўніка газет «Культура», «БДГ», «Народная Воля»), Алена Леановіч, Алена Панада, Сяржук Шаўцоў і інш.. Найбольш вядомыя з выхаванцаў з першага заезду: Алег Грушэцкі (пісьменнік, адзін з арганізатараў Аб'яднання беларускіх скаўтаў; нашчадак удзельніка Грунвальдскай бітвы, кароннага харунжыя Мацея Грушэцкага), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб'яднання беларускіх скаўтаў; перакладчык[4][5], дыякан Рымска-Каталіцкай Царквы[6]), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасць» на БТ) [7]. Вядомыя госці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменнік Кастусь Тарасаў, гісторыкі Валянцін Голубеў, Анатоль Грыцкевіч і Георгій Штыхаў, ксёндз Ян Матусевіч. У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніка «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытута адукацыі). Фотагалерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia