Сяржук Сокалаў-Воюш
Сяржук Со́калаў-Во́юш[1] (сапр.: Сяргей Анатолевіч Сокалаў[1]; 16 кастрычніка 1957, в. Астроўшчына, Полацкі раён Віцебскай вобласці) — беларускі паэт, бард і перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і служачых 16 кастрычніка 1957 года ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР. З 1973 года жыў у Наваполацку. Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974—1976), на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976—1978). У 1979 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля 3-х курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне, якое скончыў у 1985 годзе. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982—1984, 1985—1988), навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнага музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984—1985), звольнены за арганізацыю святкавання Купалля на тэрыторыі музея. У канцы 1980-х гг. актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах арганізаваных нацыянальна арыентавай часткай грамадства. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988—1990). Член Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 г.). У 1991 годзе па сямейных абставінах пераехаў у ЗША. Працуе на Радыё «Свабода», жыве ў Празе (Чэхія). Жанаты, мае трох сыноў. ТворчасцьДэбютаваў у друку ў 1973 годзе (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989), п'есы-казкі «Свецяць, свецяць зорачкі…» (пастаўлена ў 1989 г.). Пераклаў на беларускую мову п'есы Л. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў. Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень. У ЗША і Канадзе выйшлі дыскі яго песень. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia