Грушанка зеленаватая
Груша́нка зеленаватая[1] (Pyrola chlorantha) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна з доўгім карэнішчам. Кветаноснае сцябло вышынёй да 30 см, рабрыстае, звычайна чырванаватае, з 1—3 лускападобнымі лісцікамі. Лісце скурыстае, круглаватай формы, у прыкаранёвай разетцы, зімуючае. Кветкі зеленаватага колеру, па 2—9 у кароткай зрэджанай гронцы. Плод — адагнутая ўніз каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Добра пераносіць цень[2]. Мезафіт, алігатроф і мезатроф[2]. Расце ў хваёвых і яловых лясах[1]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Лекавая і дэкаратыўная расліна[2]. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[2]. СінонімыСінонімы паводле сайта The Plant List:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia