Грызельда Сапега
Грызельда Сапега, народжаная Вадынская (? — 10 красавіка 1633) — жонка маршалка вялікага літоўскага Яна Станіслава Сапегі[2]. БіяграфіяДачка Яна Вадынскага , ваяводы падляшскага (пам. 1616) і Соф’і Сабескай, ваяводзінкі люблінскай; стрыечная сястра караля Яна III Сабескага[3]. Яе братамі былі кашталяны падляшскія Марк і Анджэй Вадынскія Была ўзята прыёмнай дачкой у сям’ю сваёй бяздзетнай цёткі па маці Аляксандры Марыяны Весялоўскай (да 1588 — каля 1648) і яе мужа Крыштафа Весялоўскага (пам. 1637), вялікага маршалка літоўскага[2][3]. З 1632 года стала другой жонкай Яна Станіслава Сапегі (1589—1635), маршалка вялікага літоўскага[2][3]. ![]() Памерла 10 красавіка 1633 года. У мастацтвеЗахаваўся партрэт у сармацкім стылі работы невядомага гродзенскага мастака. Грызельда паказана на ім у адзенні замужняй жанчыны, значыць, партрэт мог быць створаны з 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia