Грэбнік

Грэбнік

Cynosurus echinatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynosurus L. (1753)

Тыпавы від
Грэбнік звычайны (Cynosurus cristatus)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41623
NCBI  211938
EOL  108133
GRIN  g:3290
IPNI  17838-1

Грэ́бнік[1][2][3], грабеннік[2][3] (Cynosurus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя.

Арэал

Налічвае каля 10 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных раёнах Еўропы і Міжземнамор’і.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца грэбнік звычайны (Cynosurus cristatus).

Батанічнае апісанне

Грэбнік звычайны (Cynosurus cristatus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з вузкім лінейным лісцем. Кветкі дробныя, па 2—3 ў каласках, утвараючых коласападобнае або мяцёлкападобнае суквецце. Плод — зярняўка.

Выкарыстанне

Кармавыя і дэкаратыўныя расліны.

Крыніцы

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б ЭПБ 1983.
  3. а б БелЭн 1997.

Літаратура

Спасылкі

  • Гребенник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Cynosurus (англ.) // The Plant List
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya