Гуансюй
Айсіньгёро Цзайцянь (кіт. трад. 愛新覺羅·載湉; 14 жніўня 1871 — 14 лістапада 1908), які кіраваў пад дэвізам «Гуансюй» (кіт. трад. 光緒 — «Слаўная пераемнасць», 25 лютага 1875 — 14 лістапада 1908) — перадапошні імператар імперыі Цын. Біяграфія![]() У перыяд яго кіравання ўлада фактычна знаходзілася ў руках яго цёткі і прыёмнай маці — ўдовай імператрыцы Цысі, якая спыніла рэфарматарскія пачынанні Гуансюя — праект «Ста дзён рэформаў » ў 1898 годзе, мэтай якіх было пераўтварыць імперыю на ўзор японскай рэвалюцыі Мэйдзі. У ходзе гэтых рэформаў Гуансюй заснаваў, у прыватнасці, імператарскую вышэйшую школу — Пекінскі ўніверсітэт. Пасля перавароту , учыненага Цысі дзякуючы здрадзе генерала Юань Шыкая, імператар жыў пад хатнім арыштам у пекінскім Забароненым горадзе; указам удава імператрыцы ён быў абвешчаны нявартым сану. Еўрапейскія дзяржавы працягвалі прызнаваць яго валадаром; фармальна яго валадаранне і эра працягваліся да канца яго жыцця, многія апазіцыянеры і эмігранты планавалі вярнуць яго да рэальнай улады. У 1901 падчас іхэтуаньскага («баксёрскага») паўстання супраць еўрапейцаў Гуансюй і Цысі былі эвакуіраваны з Пекіна ў Сіянь у цывільным адзенні. Гуансюй памёр у сваім павільёне ў Забароненым горадзе за дзень да Цысі; хадзілі чуткі, што яна, адчуўшы, што памірае, загадала яго атруціць, хоць малады імператар быў даўно хворы на туберкулёз. У 2008 годзе кітайскія даследчыкі апублікавалі матэрыялы даследавання парэшткаў, згодна з якімі Гуансюя сапраўды атруцілі мыш’яком[4]. Афіцыйнай жонкай Гуансюя была пляменніца Цысі імператрыца Лун’юй, якая пасля яго смерці стала рэгенткай і падпісала адрачэнне за Пу І ў 1912 годзе. Любімую наложніцу імператара, Чжэнь , Цысі загадала ўтапіць у калодзежы ў 1900 годзе, западозрыўшы яе ў кантактах з заходнімі дзяржавамі. У яго не было дзяцей; пераемнікам Гуансюя па распараджэнні Цысі стаў яго 2-гадовы пляменнік Пу І (імператар Сюаньтун). Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 года быў узведзены маўзалей Гуансюя. Сунь Ятсен станоўча ацэньваў яго адукацыйныя рэформы; камуністычны гісторык Фань Вэньлань назваў яго «маньчжурскім арыстакратам, які засвоіў заходнюю філасофію»; Гуансюй лічыцца заснавальнікам мадэрнізацыі Кітая. Вобраз у мастацтве
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia