Гульня шкляных перлаў
«Гульня шкляных перлаў» (ням.: Das Glasperlenspiel) — апошні і галоўны раман швейцарскага пісьменніка Германа Гесэ, над якім ён працаваў з 1931 па 1942 год (кніга была скончаная 29 красавіка 1942 года). Упершыню раман апублікаваны 18 лістапада 1943 году ў цюрыхскім выдавецтве «Фрэц і Васмут» (Fretz & Wasmuth) у двух тамах. У 1946 годзе Гесэ быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў тым ліку і за гэты твор. Галоўны герой кнігі — Ёзэф Кнехт. Яго тытул — Магістр гульні (лац.: Magister Ludi). Тэрмін Magister Ludi — каламбур: 'ludus' на лацінскай мове можа азначаць як «гульня», так і «школа». Такім чынам, Magister Ludi можа азначаць як «Магістр гульні», так і «школьны настаўнік». АлюзііНазва правінцыі Касталія, паходзіць ад імя німфы Касталіі, якую Апалон ператварыў у крыніцу, што даруе натхненне таму, хто з яе напіўся. Імёны персанажаў рамана змяшчаюць адсылкі на рэальных людзей. Гэтак, папярэдніка Ёзэфа Кнехта на пасадзе магістра гульні звалі Томас ван дэр Травэ, і ў яго імені ўгадваецца Томас Ман, які нарадзіўся ў Любеку на рацэ Травэ. Таленавіты, але не зусім стабільны сябра Ёзэфа Кнехта, носіць імя Фрыц Тэгуларыус, што з'яўляецца адсылкай на Фрыдрыха Ніцшэ, айцец Якаб, імаверна, мае за аснову Якаба Буркхарта[2]. Імя Карла Ферамонтэ з'яўляецца італьянізаваным варыянтам імя пляменьніка Гесэ, Карла Ізенберга. Беларускія перакладыНа беларускую мову раман пераклаў Васіль Сёмуха.
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia