Сідхартха (раман)
«Сідхартха» (ням.: Siddhartha) — раман пісьменніка Германа Гесэ, упершыню апублікаваны ў 1922 годзе. На беларускай мове ўпершыню выдадзены ў перакладзе А.Арашонка ў 2007 годзе[1]. СюжэтДзеянне кнігі адбываецца ў старажытнай Індыі. У рамане апісваецца жыццё брахмана Сідхартхі ад дзяцінства да смерці, яго пошукі сябе і духоўны рост. Галоўны герой паслядоўна праходзіць этапы вучобы ў бацькоўскім доме, падарожжа з аскетамі-саманамі, зносіны з Будай, знаёмства з гетэрай Камалай і багатага жыцця сярод простых людзей, адмовы ад мірскіх дабротаў і дажывання да старасці. Рака, дзе ён працуе паромшчыкам і нарэшце знаходзіць гармонію ў жыцці. Дзеючыя асобы
ЭкранізацыіУ 1972 годзе раман быў экранізаваны пад назвай «Siddhartha». Рэжысёрам фільма выступіў малавядомы амерыканскі рэжысёр Конрад Рукс. Здымкі праходзілі ў Індыі. Галоўную ролю выканаў Шашы Капур. Нягледзячы на тое, што фільм атрымаў прыязныя водгукі крытыкаў, ён не меў камерцыйнага поспеху. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia