Гульня ў імітацыю
«Гульня́ ў іміта́цыю» (англ.: The Imitation Game) — гістарычная драма пра крыптографа ваеннага часу Алана Цьюрынга, які ўзламаў код Энігмы Трэцяга рэйха падчас Другой сусветнай вайны, і пазней быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за сваю гомасексуальнасць[4][5]. Фільм зрэжысаваны Мартэнам Тыльдумам[6] паводле сцэнарыя Грэма Мура[7], заснаванаму на рамане «Алан Цьюрынг: Энігма» Эндру Ходжэса . Галоўную ролю выканаў Бенедыкт Камбербэтч. Фільм з’яўляецца ўладальнікам галоўнай узнагароды Кінафестывалю ў Таронта 2014 года[8][9][10]. Сцэнарый фільма ўзначаліў штогадовы Чорны спіс найлепшых не запушчаных у вытворчасць галівудскіх сцэнарыяў 2011 года[11]. Прэм’ера фільма адбылася падчас кінафестывалю ў Тэлурыдзе 29 жніўня 2014 года[12]. Сюжэт1939 год. Брытанская разведка даручае заснавальніку сучаснай інфарматыкі Алану Цьюрынгу расшыфроўку сакрэтнага кода Энігмы Трэцяга рэйха, у фільме паказана праца яго бліскучай каманды ў звышсакрэтным брытанскім цэнтры ўзлому шыфраў і кодаў у Блетчлі-парку ў змрочныя дні Другой сусветнай вайны. Цьюрынг, чый унёсак і геніяльнасць значна скарацілі працягласць вайны і выратавалі тысячы жыццяў, стаў ахвярай неасвечанага брытанскага істэблішмента, але яго праца і спадчына працягваюць жыць[13]. У ролях
СтварэннеПерш чым да праекта Black Bear Pictures далучыўся Бенедыкт Камбербэтч[19], Warner Bros. набыла сцэнарый для Леанарда Дзі Капрыа, як паведамлялася, за сямізнакавую лічбу[20]. Пазней Дзі Капрыа адмовіўся, і правы на сцэнарый вярнуліся да сцэнарыста[7]. Розныя рэжысёры былі прыцягнуты падчас распрацоўкі, называліся Рон Ховард і Дж. Блэйксан. У снежні 2012 года афіцыйна было абвешчана, што працу над праектам узначаліць рэжысёр «Паляўнічых за галовамі» Мартэн Тыльдум, стварэнне гэтага фільма стала для яго англамоўным рэжысёрскім дэбютам[21]. Асноўныя здымкі пачаліся 15 верасня 2013 года ў Англіі. Месцы здымак уключаюць былую школу Цьюрынга Шэрбарн[22] і Блетчлі-парк, дзе Цьюрынг і яго калегі працавалі падчас вайны. УспрыманнеКарціна ганаравана вельмі высокіх адзнак сусветнай кінапрэсы. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 90 % паводле 217 рэцэнзій[23]. На сайце Metacritic фільм атрымаў 72 балы з 100 паводле 47 крытыкаў[24]. Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША і Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўключылі «Гульню ў імітацыю» ў топ 10 фільмаў 2014 года[25][26]. Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia