Бенедыкт Камбербэтч
Бенеды́кт Камбербэ́тч (англ.: Benedict Cumberbatch; нарадз. 19 ліпеня 1976, Лондан) — англійскі акцёр тэатру, кіно і тэлебачання. БіяграфіяРаннія гадыКамбербэтч нарадзіўся 19 ліпеня 1976 года ў бальніцы Каралевы Шарлоты ў Хамерсміце, Лондан. Ён вырас у раёне Кенсінгтан і Чэлсі з бацькамі (акцёры Цімаці Карлтан і Ванда Вентэм). Камбербэтч пачаў наведваць школы-інтэрнаты, калі яму было восем гадоў. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брамблтай у Заходнім Сасексе і вучыў мастацтва ў школе Хэраў. Там ён быў членам клуба драматычных мастацтваў, прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках твораў Шэкспіра (дэбютаваў у 12 гадоў у спектаклі «Сон у летнюю ноч»). Настаўнік драмы Камбербэтча назваў яго «найлепшым школьнікам-акцёрам», з якім ён калі-небудзь працаваў. Камбербэтч таксама быў удзельнікам каманды рэгбі ў той час, як вучыўся ў Хэраў. Пасля школы ён на працягу года выкладаў англійскую мову ў тыбецкім манастыры. Затым Камбербэтч вучыўся ў Манчэстэрскім універсітэце, дзе вывучаў драматычнае мастацтва. Пасля заканчэння ён працягнуў сваё навучанне ў якасці акцёра ў Лонданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва. Асабістае жыццёУ 1999 годзе Камбербэтч пачаў сустракацца з актрысай Алівіяй Пуле, з якой пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Яны палюбоўна рассталіся пасля 12 гадоў разам. Пасля Пуле ў Камбербэтча былі адносіны з лонданскім дызайнерам Ганнай Джэймс, але праз некалькі месяцаў яны рассталіся. У снежні 2013 года вокладка брытанскага часопіса GQ пацвердзіла, што Камбербэтч яшчэ адзін. Кар’ераТэатрЗ 2001 года Камбербэтч граў галоўныя ролі ў класічных п’есах у Тэатры пад адкрытым небам у Рыджэнс Парку, тэатрах «Алмейда», «Роял-Корт» і ў Каралеўскім нацыянальным тэатры. Ён быў намінаваны на ўзнагароду Лоўрэнса Аліўе за найлепшую ролю другога плана (Тэсман у «Гедэ Габлер») якую ён адыграў у тэатры «Алмейда» 16 сакавіка 2005 года і ў тэатры Герцага Ёрскага ў Вест-Эндзе 19 мая 2005 года. ТэлебачаннеУ 2010 годзе Камбербэтч сыграў Шэрлака Холмса ў тэлесерыяле BBC «Шэрлак». Кінематограф![]() У 2006 годзе Камбербэтч сыграў Уільяма Піта ў фільме «Цудоўна Ласка». Гэта другая па важнасці роля ў фільме, і яна прынесла акцёру намінацыю на ўзнагароду Лонданскага таварыства кінакрытыкаў «Прарыў года». Камбербэтч пасля з’яўляўся ў эпізадычных ролях у «Адкупленні» (2007) і «Яшчэ адна з роду Балейн» (2008). У 2009 годзе ён сыграў у фільме-біяграфіі «Паходжанне» ролю сябра Чарльза Дарвіна — Джозефа Гукера. Вядома пра яго ўдзел у карціне «Інфарматар» і фільме Стывена Спілберга «Баявы конь», а таксама — пра працу Камбербэтча над роляй Пітэра Гілема ў экранізацыі рамана Джона ле Карэ «Шпіён, выйдзі прэч!» у 2011 годзе (рэжысёр — Томас Альфрэдсан). У 2013 годзе ён агучваў цмока Смога ў фільме «Хобіт: Спусташэнне Цмока», дзе ён сыграў, а таксама Некраманта-ведзьмака[8] . Гэта будзе яго другая сумесная праца з Марцінам Фрыменам (пасля «Шэрлака»), які сыграе ў фільме Більба Торбінса. У новым сіквеле «Зорнага шляху», прэм’ера якога адбылася ў маі 2013 года, Камбербэтч з’явіўся ў ролі антаганіста[9]. Таксама ў 2012 годзе Камбербэтч прыняў удзел у здымках фільма «Аўгуст: Графства Осейдж» па п’есе амерыканскага драматурга Трэйсі Летса.[10]. У 2013 годзе Камбербэтч згуляў у фільме «Пятая ўлада», прысвечаным стварэнню WikiLeaks, дзе выканаў галоўную ролю — журналіста і заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі ў Таронта 5 верасня 2013 года.[11][12] Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia