Гэлена Людвікаўна Раманоўская
Гэлена Людвікаўна Раманоўская (польск.: Helena Romanowska; 26 снежня 1908, Мінск — 17 мая 1980) — беларуская савецкая пісьменніца і перакладчыца польскай нацыянальнасці. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла Мінскі польскі педагагічны тэхнікум імя Б. Вясалоўскага (1929), Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і беларускіх школах Дзяржынскага раёна і Мінска. Прадстаўніцай гэтак званага пакалення «маладых» пісьменнікаў, выхаваных пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія лічылі сябе «савецкімі палякамі». Была членам Камсамола. Была членам Польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і Польскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР[6]. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1934 года. У 1932—1937 гадах працавала на Беларускім радыё, у польскамоўнай газеце «Orka», у 1944—1963 гадах настаўнічала ў Мінску. Памерла 17 мая 1980 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска[7]. ТворчасцьДэбютавала ў друку ў 1929 годзе, друкавала вершы, апавяданні. Пісала на польскай мове. Творчасць Г. Раманоўскай апісвала перамены ў польскай супольнасці ў БССР[6], барацьбу старога і новага на вёсцы. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» («Z wiosną w zawody», 1933), «Пахне зямля» («Pachnie ziemia», 1934), драматычная інсцэніроўка для дзяцей «W walce o Sowiety» (1934). Для твораў характэрна рамантычная ўзнёсласць. Перакладала на польскую мову творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933). На беларускую мову асобныя яе творы перакладалі С. Шушкевіч, В. Эрнест. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia