Гэнрыка Кшывонас
Гэнрыка Крыстына Кшывонас-Стрыхарска (польск.: Henryka Krystyna Krzywonos-Strycharska; нар. 27 сакавіка 1953, Ольштын) — дзеяч апазіцыі ў ПНР, дэпутат Сейму Рэспублікі Польшча VIII і IX склікання. Біяграфічныя звесткіУ часы камунізму ў Польшчы працавала ў Гданьску машыністкай трамвая. 15 жніўня 1980 года яна спыніла свой трамвай і загадала пасажырам выйсці, абвясціўшы пра страйк. Гэтую падзею называюць пачаткам страйку гданьскага грамадскага транспарту. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска ўдзельнічала ў перамовах гданьскіх рабочых з уладамі. У выніку тых перамоваў паўстала «Салідарнасць». Падчас ваеннага становішча яна дапамагала інтэрнаваным, распаўсюджвала падпольны друк. Пазней і сама стала ахвярай рэпрэсій: страціла працу, ёй загадалі пакінуць Гданьск. Падчас аднаго з вобшукаў яе моцна збілі, у выніку яна страціла цяжарнасць. Ужо ў незалежнай Польшчы разам з мужам яны ўсынавілі і выхавалі 12 дзяцей. Гэнрыка Кшывонас-Стрыхарска — дэпутат Сейму і сябра парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia