ГяпікГяпік (азерб.: qəpik) — разменная грашовая адзінка Азербайджанскай рэспублікі, роўная 1/100 маната. Пасля дэнамінацыі 2006 года ў звароце знаходзяцца манеты наміналам у 1, 3, 5, 10, 20 і 50 гяпікаў. Этымалогія і транслітарацыяЗвычайна паходжанне слова «гяпік» звязваюць з рускім словам «капейка»[1][2]. Аднак, па адной з версій, магчыма, само слова «капейка» — цюркскага паходжання і мае корань, які азначае сабаку[3]. Слова «гяпік» пакуль не мае адназначнай транслітарацыі на англійскую мову. Англамоўныя слоўнікі прыводзяць як мінімум два варыянты напісання — gopik і qepiq[1][2]. На афіцыйным сайце Цэнтральнага банка Азербайджанскай Рэспублікі выкарыстоўваюцца gepik і gapik[4], у англамоўнай Вікіпедыі — qapik (англ.), стандарт, прыняты ў рамках Еўрапейскага саюза,— kepik[5]. Выпуск 1992—1993 года5, 20 і 50 гяпікаў 1992 года з бронзы і нікелю не траплялі ў абарачэнне. Іх распрадалі ў якасці сувеніраў. ![]()
Выпуск 2006 года![]()
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia