Дэнамінацыя (эканоміка)
Дэнамінацыя (ад лац.: denominátiodenominátio — «перайменаванне») — змена намінальнага кошту грашовых знакаў пасля гіперінфляцыі з мэтай стабілізацыі валюты і спрашчэння разлікаў. У ходзе дэнамінацыі адбываецца абмен старых грашовых знакаў на новыя, якія маюць, як правіла, меншы намінал. Старыя грашовыя знакі могуць выводзяцца з абарачэння:
У СССРУ гісторыі СССР і Расіі дэнамінацыя адбывалася некалькі разоў: у 1922, 1923, 1924, 1947, 1961 і 1998 гадах.
Дэнамінацыя 1922 года была праведзена з каэфіцыентам 10 000:1 для савзнакаў, то бок дзесяць тысяч старых рублёў адпавядалі аднаму новаму. Як ў Савецкай Расіі металічныя грошы да 1921 года не выпускаліся, абмен манет не праводзілі. Савзнакі працягвалі хаджэнне нароўні з цвёрдым чырвонцам да 1924 года. Дэнамінацыя 1947 года міністра фінансаў Зверава была праведзена з каэфіцыентам 10:1 для папяровых грошай, гэта значыць 10 старых рублёў адпавядалі аднаму новаму. Пры гэтым цэны знізіліся, але парадак цэн, заробкаў і іншых плацяжоў застаўся тым жа, таму многія не лічаць гэтую грашовую рэформу дэнамінацыяй. У яе болей прыкмет грашовай рэформы канфіскацыйнага характару, падобнай да паўлаўскага абмену сторублёвых купюр або да ўвядзення нямецкай маркі.
Дэнамінацыя 1961 года была праведзена з каэфіцыентам 10:1, то бок 10 старых рублёў адпавядалі 1 новаму.
Аднак да правядзення рэформы долар ЗША каштаваў 4 рублі, а пасля яе правядзення курс быў прызначаны ў 90 капеек (1 рубель). Тое ж самае адбылося і з залатым зместам: замест каб атрымаць залатое забеспячэнне роўнае 2,22168 грама, рубель атрымаў толькі 0,987412 г золата. Такім чынам, рубель быў недаацэнены ў 2,25 разы, а пакупніцкая здольнасць рубля адносна імпартных тавараў, адпаведна, у столькі ж разоў зменшылася. У Расійскай Федэрацыі4 жніўня 1997 года выйшаў Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 822 «Аб змене намінальным кошту расійскіх грашовых знакаў і маштабу цэн»[1].
Дэнамінацыя была праведзена з каэфіцыентам 1000:1, то бок аднаму новаму рублю адпавядалі 1000 старых (узору 1993 і 1995 гг.). Усе недэнамінаваныя манеты ЦБ Расіі (1, 5, 10, 20, 50, 100 рублёў і калекцыйныя), насуперак традыцыі двух папярэдніх дэнамінацый, перасталі быць законным плацежным сродкам, аднак у неабмежаванай колькасці абменьваліся нароўні з купюрамі на новыя манеты і купюры ва ўсіх аддзяленнях банкаў РФ з 1 студзеня 1998 па 31 снежня 2002. Цікавы факт: каб купіць, напрыклад, пачак чыпсаў за 3500 р. трэба было набраць цэлую жменю з 50-рублёвых манет (100-рублёвыя сустракаліся даволі рэдка). Улічваючы негатыўны досвед трохдзённага абмену 50 і 100-рублёвых купюр у СССР у 1991 годзе, абмен старых купюр быў магчымы да 2002 года. Прэзідэнт Расіі У. У. Пуцін працягнуў яго яшчэ на год[2]. Новыя банкноты і манеты паступілі ў абарачэнне з 1 студзеня 1998 года. Вонкавы выгляд, колер і дызайн білетаў банка Расіі пры гэтай дэнамінацыі не мяняўся — з іх (узору 1995 года) толькі прыбралі тры нулі і ўвялі ў абарачэнне манету 1 рубель замест былой банкноты 1000 рублёў з выявай Уладзівастока. Таксама былі ўведзеныя капеечныя манеты з выявай Георгія Перамаганосца (1, 5, 10, 50 капеек) і рублёвыя манеты (1, 2, 5 рублёў). У 1998 годзе была выпушчана ў абарачэнне купюра вартасцю пяць рублёў з выявай Ноўгарада, аднак яе рэдка можна сустрэць, бо цяпер яе не выпускаюць (цалкам заменена пяцірублёвымі манетамі), а зношаныя банкноты выключаюць з абарачэння. Будучая дэнамінацыяЗ канца 2007 года ў Расіі распаўсюдзіліся чуткі пра планаваную новую дэнамінацыю рубля. Прадстаўнікі фінансавых уладаў гэтую інфармацыю абверглі, а эксперты сцвярджалі, што дэнамінацыя ў тагачасных умовах была безсэнсоўная[3][4]. Паводле Левада-Цэнтра, на жнівень 2008 года 91 % апытаных выказваліся супраць наяўнасці ў грашовым абарачэнні капейкі, супраць пяці капеек — 83 %.[5] У 2010 годзе выпуск манет наміналам 1 і 5 капеек спынены, аднак у 2014 годзе быў выпушчаны тыраж 1 і 5-капеечных манет. Дзяржавы постсавецкай прасторыСтанам на пачатак 2013 года, з дзяржаў постсавецкай прасторы дэнамінацыю не праводзілі ў Эстоніі, Арменіі, Казахстане і Кіргізіі. У Беларусі дэнамінацыю праводзілі тройчы, у астатніх дзяржавах — аднойчы:
Іншыя дзяржавы
Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia