Гідраметэаралагічная абсерваторыя (Мінск)
Гідраметэаралагічная абсерваторыя — помнік архітэктуры канструктывізму ў Мінску. Пабудаваная ў 1934-1936 гадах (архітэктар Іван Іосіфавіч Валадзько) на ўсходзе ад горада на Барысаўскім тракце (сучасны праспект Незалежнасці, 110). Гісторыя![]() ![]() ![]() ![]() У 1927 годзе ў Беларускім навукова-вопытным інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі было створана самастойнае падраздзяленне Беларускай геафізічнай службы - Белгеафіз. Кафедру ўзначаліў прафесар кафедры метэаралогіі і кліматалогіі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі А.І.Кайгарадаў. У 1929 годзе ён склаў дэталёвае заданне для праектавання трохпавярховага будынка абсерваторыі з вежамі і жылых карпусоў для персанала[1]. Праект будынка абсерваторыі быў распрацаваны ў 1929 годзе архітэктарам І.І.Валадзьком[1][2]. Будынак уяўляе сабой розныя па велічыні аб'ёмы, якія адпавядаюць рознай функцыі. У асноўным трохпавярховым паўкруглым у плане аб'ёме знаходзіліся асноўныя службы абсерваторыі. У двух вышынных прастакутных у плане аб'ёмах, размешчаных сіметрычна адносна асноўнага аб'ёму, знаходзіліся лесвічныя клеткі. Перад лесвічнымі клеткамі сіметрычна размяшчаліся роўныя па вышыні асноўнай частцы аб'ёмы гаспадарчых службаў. Па восі будынка на ўзроўні першага паверха - аб'ём вестыбюльнай групы. Галоўны ўваход быў падкрэслены паўкруглым брылём. Меркавана ў 1930 годзе першапачатковы праект быў скарэктаваны. Прынцыповыя змены закранулі асноўны аб'ём будынка - з паўкруглага ён становіцца прастакутным[1], але на плоскім даху асноўнага корпуса арганізаваны паўкруглы ў плане павільён. Астатнія кампазіцыйныя і планіровачныя рашэнні засталіся без прынцыповых змен. У 1934 годзе пачалося ўзвядзенне будынка. У жніўні 1935 года абсерваторыя была заселена ў новы будынак, хоць унутраныя працы не былі скончаныя. 1 студзеня 1936 года абсерваторыя пачала работу ў складзе чатырох аддзелаў - аэралагічнага, метэаралогіі, актынаметрычнага, атмасфернай электрычнасці і майстэрні дакладнай механікі[1]. У гады вайны будынку быў нанесены пэўны ўрон, але ў 1945 г. абсерваторыя аднаўляе працу. Аднаўленчыя і аддзелачныя работы працягваліся на працягу 1946-1947 гадоў. У гады Другой сусветнай вайны будынак у сваім архітэктурным абліччы зведаў менш страт, чым падчас далейшых рамонтаў і перабудоў[1]. У 1956 годзе абсерваторыя рэарганізаваная ў гідраметэаралагічную станцыю. У 1970 годзе ўзведзены новы пяціпавярховы адміністрацыйны будынак Белгідрамета[3]. У 1997 годзе быў распрацаваны праект рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка абсерваторыі. Будаўнічыя працы былі скончаныя ў 2004 годзе. Будынку былі вернутыя шматлікія страчаныя адметныя архітэктурныя элементы першапачатковага праекта. У 2022 годзе пачаліся работы па капітальным рамонце з рэстаўрацыяй будынка і добраўпарадкаванні тэрыторыі[4][5]. АрхітэктураТрохпавярховы прамавугольны ў плане з рызалітамі і невялікім тамбурам мураваны будынак на высокім цокальным паверсе, арыентаваны фасадамі па баках свету. У кампазіцыі вылучаны аб’ёмы дзвюх лесвічных клетак (выступаюць у плане і ўзвышаюцца над дахам), верхнія пляцоўкі выкарыстоўваюцца для правядзення натурных гідраметэаралагічных вымярэнняў і маюць спецыяльнае абсталяванне. З паўднёвага боку на плоскім даху размешчаны паўкруглы ашклёны аб'ём "павільёна назірання за сонцам". Фасады вырашаныя ў строгіх лаканічных формах. Паўднёвы фасад мае балконы на ўсю даўжыню будынка на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў, ашклёныя па краях. Планіроўка калідорная. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia