Гімн Эстоніі
Mu isamaa, mu õnn ja rõõm — дзяржаўны гімн Эстоніі. музыка: Фрыдрых Пацыюс словы: Вальдэмар Янсен Арыгінальны тэкстMu isamaa, mu õnn ja rõõm, ПеракладАйчына мая, маё шчасце і радасць, ГісторыяМелодыя гімна напісаная ў 1848 г. перасяліўшымся з Гамбурга ў Фінляндыю кампазітарам Фрыдрыхам Пацыюсам (1809-1891). Гэтая самая мелодыя стала ў 1917 г. гімнам Фінляндыі. Эстонскі тэкст быў напісаны Іаганам Вальдэмарам Янсенам. Пакладзеныя на мелодыю Пацыя, песня была спетая ў 1869 г. на вялікім эстонскім фестывале, які меў важнае значэнне для нацыянальнага адраджэння эстонцаў. З атрыманнем Эстоніяй незалежнасці Mu isamaa стала ў 1920 г. дзяржаўным гімнам новай краіны. У часы СССР спяванне гімну было забароненае, але з прычыны таго, што фінскія радыёстанцыі можна было чуць па ўсёй Эстоніі, мелодыя не знікала з грамадскай свядомасці. Падчас "Пяючай рэвалюцыі" песня набыла вялікую папулярнасць. На дэманстрацыі ў Таліне ў 1990 г. 300.000 эстонцаў спявалі свой забаронены гімн, абкружаныя савецкімі танкамі. З аднаўленнем незалежнасці гімну вернуты афіцыйны статус. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia