Гімн Літвы
Tautiška giesmė (бел.: Нацыянальная песня) — нацыянальны гімн Літвы. Аўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (1858—1899) ГісторыяАўтар тэксту і музыкі Вінцас Кудзірка (1858—1899). Апублікаваны ў часопісе «Varpas» («Звон») у 1898 годзе. Публічна выкананы ўпершыню ў Пецярбургу 13 лістапада 1899 года хорам пад кіраўніцтвам Чэслава Сасноўскага. У Вільні выкананы 3 снежня 1905 года. Афіцыйна зацверджаны ў якасці дзяржаўнага гімна дэкларацыяй Сойма ў 1919 годзе. У перыяд савецкай улады, пачынаючы з 1940 года, быў забаронены. Пасля ўключэння Літвы ў склад СССР у якасці гімна ў 1940—1941 і 1944—1950 гадах выконваўся «Інтэрнацыянал». У 1950—1988 гадах функцыянаваў Гімн Літоўскай ССР (тэкст — Антанас Венцлова, музыка — Баліс Дварыянас і Ёнас Швядас). У 1988 годзе яшчэ да абвяшчэння ўзнаўлення незалежнасці Літвы вернуты ў якасці гімна Літоўскай ССР. У сувязі з будаўніцтвам у Вільні помніка аўтару гімна (на помніку выбіты яго тэкст; скульптар Арунас Сакалаўскас, архітэктар Рычардас Крыштапавічус) разгарэлася дыскусія аб аўтэнтычнасці аднаго радка трэцяга куплету. У сапраўдным тэксце Вінцаса Кудзіркі радок мае выгляд — літ.: „Tegul saulė Lietuvos“ (літаральна «Хай сонца Літвы»), што, па меркаванні некаторых дзеячаў (напрыклад, дырэктары Дабрачыннага фонду падтрымкі памяці Вінцаса Кудзіркі Стасіса Тамошайціса [1]), гучыць абсурдна, паколькі ніякага свайго сонца ў Літвы няма. У афіцыйным тэксце гімна, зацверджаным Соймам Літвы, радок выглядае — літ.: „Tegul saulė Lietuvoj“ («Хай сонца ў Літве»), што выклікае пярэчанні прыхільнікаў аўтэнтычнага і традыцыйнага тэксту [2]. ТэкстКампазітар: Вінцас Кудзірка Словы: Вінцас Кудзірка Lietuva, Tėvyne mūsų
Tegul Tavo vaikai eina
Tegul saulė Lietuvoj
Tegul meilė Lietuvos
ПеракладПадрадкоўны перакладЛітва, зямля бацькоў,
Няхай дзеці твае заўжды
Няхай літоўскае Сонца
Хай любоў да цябе
Літаратурны перакладІснуе некалькі перакладаў тэксту на англійскую, польскую, рускую мовы; перакладаўся таксама на караімскую мову, латынь, латышскую, нарвежскую, туркменскую мовы і эсперанта. Пераклад на беларускую мову выканаў Аляксей Арцёмаў. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia