Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі
«Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: спроба паясніцельнай кнігапісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя» — манаграфія Вацлава Ластоўскага, прысвечаная гісторыі беларускай літаратуры. Кніга была падрыхтаваная і выдадзеная ў 1926 годзе да 400-годдзя беларускага друку ў Вільні, якое шырока адзначыла беларуская эміграцыя[1]. Кніга была падрыхтавана вельмі хутка, але перад гэтым вялася агромністая праца па вывучэнні гістарычных шляхоў беларускага пісьменства і друку і шэраг апублікаваных нарысаў[1]. У 2012 манаграфія была перавыдадзеная факсімальным выданнем[2]. АфармленнеУ кнізе змешчана звыш 900 дакументаў, сярод якіх былі рукапісныя і друкаваныя кнігі, акты, размешчаныя паводле стагоддзяў і алфавіта. Каля паловы з іх атрымала разгорнутую характарыстыку. Дадзеныя таксама звесткі пра знаходжанне помнікаў пісьмовасці, пра іх аўтараў ды навуковыя і мастацкія ацэнкі[1]. Каб было прасцей арыентавацца, у кнізе зроблены слоўнікавы і тэматычны паказальнік. У слоўнікавы ўключаны персанальныя, геаграфічныя і аўтарскія рубрыкі. У тэматычным старажытнабеларуская літаратура размеркаваная паводле зместу, што тады было новым для беларускай літаратуры і бібліяграфіі[1]. Ілюстрацыйны матэрыял для кнігі падбіраўся з прыватных і дзяржаўных сховішчаў у розных краінах. Мастацкае афармленне выканаў Мсціслаў Дабужынскі, які жыў тады ў Літве[1]. КрытыкаУ «Przegłądze Wileńskim» (1927, № 10) аўтар рэцэнзіі выказваў захапленне стараннасцю і велізарнасцю працы Ластоўскага[1]. Некаторыя крытыкі палічылі залішнімі звесткі з гісторыі або з гісторыі народнай асветы або іншых галін беларусазнаўства[1]. У тагачасных палітычных і гістарычных умовах «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не магла быць запатрабаванай у БССР[1]. Змест
Выданні
Зноскі
ЛітаратураСаітава, В. І., Кузьмініч Т. В. Гісторыя беларускай бібліяграфіі. Тэксты лекцый для студэнтаў ІІ курса ФІДК і ФЗН . — Мінск: 2007. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia