Лабірынты (аповесць)

Лабірынты
Жанр аповесць[d]
Аўтар Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1923
Электронная версія

«Лабіры́нты» — гістарычна-фантастычная аповесць Вацлава Ластоўскага, гэта першая фантастычная аповесць у беларускай літаратуры[1][2]. Найбольш вядомы празаічны твор Ластоўскага, стаў узорам рамантычнай прозы на гістарычную тэму[3]. У аповесці апавядаецца пра існаванне высокаразвітай крыўскай цывілізацыі, не менш старажытнай за антычныя.

Стыль

Гістарызм «Лабірынтаў» — ужо «паслявальтэрскотаўскі», гістарызм найперш інтэлектуальны, бо на парозе ўжо было XX стагоддзе, самы яго разгар, і таму проза В. Ластоўскага 20-х гадоў адчувала павевы новага мастацкага мыслення, звязанага з эпохай мадэрнізму. Тыя павевы мадыфікавала ўласная нацыянальная глеба, напаўнялі змястоўнасцю задачы новага беларускага адраджэння і адпаведныя гісторыка-культурныя асацыяцыі. «Лабірынты» — сплаў філасофска-культурных напрацаванняў (да ўсяго — мінітрактатаў па гісторыі сусветнай міфалогіі, народнай астраноміі, этнаграфіі) і мастацкай містыфікацыі гісторыка-міфалагічнага кшталту, духоўная аснова беларускае Крывіі, адна з першых фундаментальных мастацкіх канструкцый нацыянальнай канцэпцыі быцця.

Міфалагічныя, тэасофскія, фальклорныя, навуковыя і ўласнамастацкія штудыі ў «Лабірынтах» збольшага былі скіраваны на асвятленне актуальных праблем сучаснасці, яны, як адчуваў і сам В. Ластоўскі, дапамагаюць раскрываць «сімвал пройдзенай народам гісторыі». «Нягледзя на тое, што даўно па-свойму рашыў Юпітэр зямельнае права, права гэта да сягоння несправядлівае. І будзе датуль актуальным, пакуль кожны народ не станецца гаспадаром у сваім краі, — наўпрост выводзіць В. Ластоўскі паралелі ў сваю рэальнасць, — пакуль кожны, хто палівае сваім потам загон, не будзе праўным, прызнаным і ўсвячоным правам яго валадаром. Гэты ж час ужо недалёк!».

У аповесці — шмат спасылак і зносак на навуковыя працы, «рэдактарскія» прыпісы, угрунтаваны тэрміналагічны апарат, насычанасць сымболікай, паняццямі міфалогіі, эзатэрыкі. У «Лабірынтах» апісаны народны духоўны космас і асноўныя вехі нацыянальнага культурнага станаўлення, пра адмысловую нацыянальную практопію, створаную на аснове старажытнай беларускай гісторыі.

Выданні

Зноскі

  1. ТРАГІЧНАЯ ПЕРАМОГА НАД СТРАХАМ. «ЗАКОН ГУКА» ЗРАБІЛІ ПЕСЬНЯЮ ВЕРШ ЛАСТОЎСКАГА (ПРЭМ’ЕРА) // Tuzin.fm. — 26.12.2017. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021.
  2. Уладзімір Арлоў. Вацлаў Ластоўскі (1883-1938) // Jivebelarus.net. — 10.12.2007.
  3. Алік Акуліч. Беларускія лабірынты Вацлава Ластоўскага (беларуская мова) // Новы час. — 28-10-2013.
  4. «Лабірынты» Вацлава Ластоўскага
  5. Вікісховішча
  6. Творы (livelib.ru)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.
  7. Вацлаў Ластоўскі. Выбраныя творы (kniganosha.by)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 30 студзеня 2021.
  8. Лабірынты. Выбраныя творы (kniganosha.by)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 студзеня 2021.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya