Гія Гурамавіч Панчулідзэ
Гія Гурамавіч Панчулідзэ (руск.: Гия Гурамович Панчулидзе; нар. 15 кастрычніка 1961, Чхара, Грузінская ССР) — грузінскі савецкі футбаліст, пазней — беларускі футбольны трэнер. БіяграфіяБацька, Гурамавіч Панчулідзэ, працаваў на аўтазаводзе ў Кутаісі, дзе выпускалі савецкія велікагрузы “Калхіда” У восьмым трэнеравацца разам са дарослымі футбалістамі і гуляў за каманду свайго раёна. Вучыўся ў Кутаіскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1986 годзе. Майстар спорту СССР. Ажаніўся з беларускай, з якой пазнаёміўся падчас футбольнай камандзіроўкі ў Беларусь[1]. Пасля распаду СССР пераехаў жыць на радзіму жонкі і асеў у Мар'інай Горцы. Кар’ераКлубнаяГуляў у кутаіскім «Тарпеда» (1981—1983), якое выступаў у Вышэйшай і Першай лігах чэмпіянату СССР. Пасля зыходу з «Тарпеда» выступаў за «Лакаматыў» Самтрэдыя (1983), «Мешахтэ» Ткібулі (1984—1986), у якім завяршыў кар’еру іграка. ТрэнерскаяЗ 2000 года працуе у Пухавіцкай ДЮСШ трэнерам па футболе. У 2008 годзе выхаванцы Гіі Панчулідзэ 1994 года нараджэння сталі пераможцамі першынства Мінскай вобласці па футболе. У 2015 годзе, калі мар'інагорская «Вікторыя» пасля доўгага перапынку заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, Гія Панчулідзэ стаў асістэнтам галоўнага трэнера Васіля Матусевіча, а ў 2016 годзе ўзначальваў каманду. ДасягненніТрэнерскія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia