Давыд Барысавіч Мельцэр
Давыд Барысавіч Мельцэр (16 лютага 1925, Мазыр, Гомельскай вобласці — 2 красавіка 2022, ЗША) — беларускі гісторык-славіст. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1976). БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт БДУ (1948), быў пакінуты ў аспірантуры. У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[1]. З 1951 года выкладаў у Мінскай школе прафсаюзнага руху Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў. У 1954—1992 гадах — дацэнт, прафесар гістарычнага факультэта БДУ. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю[2]. У 1972, 1974 і 1978 гадах чытаў спецыяльны курс у Сафійскім універсітэце (Балгарыя). Аўтар прац пераважна па гісторыі Балгарыі, савецка-балгарскіх і беларуска-балгарскіх адносін у 19-20 ст. У 1992 годзе іміграваў у ЗША, дзе працаваў палітычным аглядальнікам на тэлевізійным канале (1993—2010), займаўся гісторыяй і культурай яўрэяў. У эміграцыі напісаў некалькі кніг па гэтай тэматыцы, у тым ліку кнігу «Беларускія яўрэі ў Амерыцы» (2014)[3]. Памёр 2 красавіка 2002 года. Ацэнкі сучаснікаўМікалай Улашчык у лісце ад 1 лістапада 1984 года да Валянціна Грыцкевіча характарызаваў Мельцэра наступным чынам:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia