Эмануіл Рыгоравіч Іофэ
Эмануіл Рыгоравіч (Гіршэвіч) Іофэ (нар. 20 сакавіка 1939, Беразіно, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык, сацыёлаг і палітолаг. Доктар гістарычных навук (1993). БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт БДУ (1961), завочную аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «Гісторыя СССР». Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў — гісторыя і гісторыяграфія Беларусі, гісторыя культуры, знакамітыя ўраджэнцы Беларусі, гісторыя і культура яўрэяў Беларусі. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «В. И. Пичета как историк социально-экономического развития Белоруссии в эпоху феодализма (XV - первая половина XVII века) .» У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Советская историография социально-экономического развития белорусской деревни середины XVII — первой половины XIX века». Унёс істотны ўклад у беларускую гістарыяграфію, даследаванне гісторыі яўрэяў Беларусі, вывучыў і апісаў шэраг малавядомых аспектаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама правёў аналіз жыцця і дзейнасці шэрагу кіраўнікоў БССР. Вядомы таксама як актыўны папулярызатар гістарычных ведаў, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін з вядучых спецыялістаў па гісторыі Халакоста ў Беларусі. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia