Дагавор аб аб’яднанні Германіі
Дагавор пра аб'яднанне Германіі (ням.: Einigungsvertrag) — дзяржаўны дагавор, заключаны паміж Федэратыўнай Рэспублікай Германія і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай 31 жніўня 1990 года аб ліквідацыі ГДР, яе далучэнні да Германіі і германскім адзінстве. Набыў моц 29 верасня 1990 года Падпісанне Дагавора стала вынікам двухбаковых перамоў паміж дзвюма нямецкімі дзяржавамі, якія праходзілі на працягу 1990 года. Дэлегацыю ФРГ на перамовах узначальваў міністр унутраных спраў ФРГ Вольфганг Шойбле, а дэлегацыю ГДР — Гюнтэр Краўзэ. Дагавор аб аб'яднанні Германіі ўсталяваў, што далучэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі да Федэратыўнай Рэспублікі Германія адбудзецца 3 кастрычніка 1990 года. Асноўныя палажэнні
Перадумовай для заключэння дагавора аб аб'яднанні Германіі стаў Дагавор аб канчатковым ўрэгуляванні ў адносінах да Германіі, які змяшчаў адмову чатырох дзяржаў-пераможцаў ад сваіх правоў у дачыненні да Германіі. Дадаткі да Дагавора аб аб'яднанні рэгулявалі ўступленне прававых нормаў ФРГ на далучаных тэрыторыі. За некаторым выключэннем яны ўступалі ў сілу на тэрыторыі былой ГДР неадкладна з моманту далучэння. Права ГДР (напрыклад, Грамадзянскі кодэкс і Сямейны кодэкс ГДР), якое дзейнічала да гэтага, страчвала сваю юрыдычную сілу. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia