Дагістарычная Скандынавія
Дагістарычны перыяд у гісторыі Скандынавіі пачаўся, калі Скандынаўскі паўвостраў, раней цалкам пакрыты тоўстым пластом лёду, стаў вольны ад яго ў канцы апошняга ледніковага перыяду , каля 11000 года да нашай эры. У той час людзі, якія былі паляўнічымі і збіральнікамі і адносіліся да арэнсбургскай культуры, жылі і палявалі недалёка ад абзы лёду. Тым не менш толькі каля 7-га тысячагоддзя да нашай эры мезалітычныя паляўнічыя і збіральнікі ў поўнай меры каланізавалі гэтыя землі. У паўднёвай частцы Скандынавіі развівалася культура Маглемозе (каля 7500 г. да н.э. — 6000 да н.э.). Людзі гэтай культуры жылі ў лясных і водна-балотных умовах, выкарыстоўваючы рыбалоўныя і паляўнічыя інструменты, зробленыя з дрэва, косці і крамянёвых мікралітаў. Характэрнай асаблівасцю культуры з'яўляюцца вострабаковыя мікраліты з крэменю, якія былі выкарыстаныя для наканечнікаў дзід і стрэл. Мікралітавыя знаходкі больш разрэджаныя ад каля 6000 г. да н.э., у перыяд, які называюць пераходным да культуры Канземозе , (каля 6000 г. да н.э.-ок 5200 г. да н.э.). Знаходкі з гэтага перыяду характарызуюцца доўгімі асколкамі крэмню, з якіх выраблялі характэрныя рамбічныя наканечнікі стрэл, скрабкі, свёрдзелы, шылы і зубчастыя лёзы. Культура Эртэбёле (каля 5300 г. да н.э.-3950 да н.э.) гэта назва культуры паляўнічых-збіральнікаў і рыбаловаў, якая вядома ў канцы перыяду мезаліту. Пасля яе вядома культура лейкападобных кубкаў (4000-2700 да н.э.), якая ўзнікла ў паўднёвых частках Еўропы і павольна прасунуліся ўверх да сучаснага лену Упланда ў Швецыі. Плямёны ўздоўж ўзбярэжжа Свеаланда, Гёталанда, Аландскіх астравоў, на паўночным усходзе Даніі і паўднёвай Нарвегіі ўжо ведалі новыя тэхналогіі, якія прыйшлі з культурай ямкавай керамікі (3200 да н.э. — 2300 да н.э.). Каля 2800 да н.э., разам з культурай баявых сякер у Скандынавіі з'яўляецца метал. У большай частцы Скандынавіі гэта культура прыметная, вядома каля 3000 магільнікаў. Перыяд 2500 да н.э. — 500 г. да н.э. таксама пакінуў шмат бачных астанкаў да нашых часоў, у першую чаргу многія тысячы наскальных малюнкаў (петрагліфаў) у заходняй Швецыі ў Танумсхедэ і ў Нарвегіі ў Альце . Больш прасунутая культура прыйшла са скандынаўскім бронзавым векам (каля 1800 г. да н.э. — 500 да н.э.). За ім рушылі ўслед дарымскі жалезны век (5-е/4-е стагоддзе да н.э. — 1 стагоддзе да н.э.) і рымскі жалезны век (каля 1 — 400 г. н.э.). Літаратура
![]() |
Portal di Ensiklopedia Dunia