Падзенне Заходняй Рымскай імперыі![]() Падзенне Заходняй Рымскай імперыі — падзея, якая адбылася ў 476 годзе, як вынік захопу тэрыторыі імперыі плямёнамі варвараў. Лічыцца канцом эпохі Старажытнага свету. Месца падзейЗаходняя Рымская імперыя (лац.: Imperium Romanum Occidentale) — назва заходняй часткі Рымскай імперыі ў III—V стагоддзях. Іншая частка атрымала назву Усходняй Рымскай імперыі або (позні гістарыяграфічны тэрмін) Візантыі. Гісторыя![]() Этапы ўварвання варвараў
У РымеДа канчатковага развалу імперыі заставалася каля дваццаці гадоў. За гэты час на троне паспелі пабываць ажно дзевяць імператараў, а тэрыторыя дзяржавы скарацілася да памераў практычна адной Італіі. Казна кончылася, народ усё часцей паднімаў паўстанні. Слабасць вярхоўнай улады і страта практычна ўсіх правінцый зрабілі развал дзяржавы фактычна незваротным. Нарэшце, германскі военачальнік Адаакр у 476 годзе зрынуў апошняга рымскага імператара Ромула Аўгуста. Знакі імператарскай улады — пурпурны плашч і дыядэму — Адаакр загадаў адправіць у Канстанцінопаль. Гэтым ён хацеў сказаць, што на Захадзе імператар больш не патрэбны. Заходняя Рымская імперыя спыніла існаванне. Разам з яе падзеннем скончыўся перыяд гісторыі Старажытнага свету. Еўропа ўступіла ў новую эпоху — Сярэднявечча[3][4]. Пасля падзення ІмперыіАднак канец Заходняй імперыі не быў канцом Рымскай імперыі — імператары Канстанцінопаля будуць лічыць сябе дэ-юрэ уладарамі ўсёй старажытнарымскай тэрыторыі. Пасля Юстыніян, напрыклад, здолеў адваяваць заходнія землі на некаторы час. Ідэя Заходняй імперыі, якая аб’ядноўвае ўвесь хрысціянскі свет і ўзыходзіць да часоў Старажытнага Рыма, яшчэ доўга валодала розумам еўрапейскіх уладароў — Карл Вялікі і Атон Вялікі будуць лічыцца спадчыннікамі Рымскай імперыі[5]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia