Дамашкаўскае
Дама́шкаўскае — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 35 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, каля вёскі Дамашкавічы. Плошча паверхні 0,81 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 4,11 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Аб'ём вады 1,07 млн м³. Плошча вадазбору 11,9 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 20—25 м (на паўночны захад 5—8 м), параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўначы і паўднёвым усходзе нізкія. Возера бяссцёкавае. У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб. На паўднёвым беразе возера месціцца санаторый-прафілакторый «Лясное». На паўднёвым беразе возера знаходзіцца вышыня, якая з'яўляецца найвышэйшая кропкай Барысаўскага раёна Мінскай вобласці[крыніца?]. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia