І
І і (т.зв. І дзесяцяры́чнае) — дзясятая літара беларускага і дванаццатая украінскага кірылічных алфавітаў. Можа быць маленькай і вялікай. Мае рукапісную і друкаваную формы. ВымаўленнеЛітара І часцей за ўсё абазначае нелабіялізаваны галосны гук [і]: ліпень, спіна, мір. Пасля галосных, Ў, Ь і апострафа абазначае ётаваны гук [йі]: краіна, гаі, у Прыднястроўі. Гісторыя літарыІ паходзіць з кірылічнай У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання тэкставага помніка. І ў рускім алфавіцеЛітара І выкарыстоўвалася ў рускім дарэформенным правапісе, але затым, у 1918 годзе, была канчаткова скасавана. Табліца кодаў
У HTML вялікую І можна запісаць як І ці І, а маленькую і — як і ці і. Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia