Даніла Какара
Эрарда Даніла Какара Дыяс (ісп.: Danilo Erardo Cócaro Díaz, нар. 22 жніўня 1991, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Сера» з Мантэвідэа. Клубная кар’ераВыступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Эрнанам Фігерэда першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянаце[2]. У мінскім клубе ў асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2013 года пакінуў «Дынама»[3] і ў хуткім часе вярнуўся ў клуб «Рэнтыстас»[4]. У ліпені 2016 года перайшоў у эквадорскі клуб «Фуэрса Амарылья». У жніўні 2017 года вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком «Прагрэса». У сакавіку 2019 года перабраўся ў аўстралійскі паўпрафесійны клуб «Хоксберы Сіці», а ў студзені 2020 года далучыўся да клуба «Вілья-Тэрэса» з другога дывізіёна Уругвая. У студзені 2022 года перайшоў у «Сера». Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia