Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (Альфа-Банк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2012 года. У турніры павінны былі прымаць удзел 12 каманд, але мінскі «Партызан» з-за фінансавых праблем адмовіўся ад удзелу, у выніку колькасць удзельнікаў была скарочана да 11. 23 сакавіка Беларуская федэрацыя футбола падпісала дамову з генеральным спонсарам — «Альфа-Банкам». Турнір прайшоў у тры кругі. Чэмпіёнскі тытул сёмы раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (усяго 9 тытулаў). Па выніках сезона няма клубаў, якія б выбылі ў Першую лігу, толькі ФК «Тарпеда-БелАЗ» прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення ў Вышэйшай лізе у сезоне 2013 года, дзе перайграў «Гарадзею» (0:1, 4:0) і захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігіКлубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2011Іншыя змены
Клубы-ўдзельнікіГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2012
Трэнеры і капітаны
Прадстаўніцтва па рэгіёнахУ 22-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Лідары чэмпіянату![]() Статыстыка ігракоў
Крыніца: Football.By Стыкавыя матчыПа выніках сезона клуб «Тарпеда-БелАЗ», які заняў апошняе месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць «Гарадзеі» (другое месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Тарпеда-БелАЗ» захавала месца ў вышэйшым дывізіёне, а «Гарадзея» засталася ў Першай лізе. Першы матч
Адказны матч
Факты
|
Portal di Ensiklopedia Dunia