Даніла Сямёнавіч Варанцоў
Даніла Сямёнавіч Варанцоў (24 снежня 1886, Слаўгарад — 21 ліпеня 1965) — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны (1957). БіяграфіяСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912), спецыялізаваўся ў лабараторыі М. Я. Увядзенскага. У 1922 г. арганізаваў кафедру фізіялогіі ў Смаленскім універсітэце. У 1930 г. загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, а ў 1935—1941 гг. Кіеўскага медінстытута. У 1945 г. стварыў аддзел агульнай фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі Кіёўскага ўніверсітэта і ў 1956 г. лабараторыю электрафізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі АН УССР. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы вучонага — па электрафізіялагічным вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай тканцы. Адкрыў (1924) і прааналізаваў следавую электраадмоўнасць, якая ўзнікае ў нерве пасля імпульсу. Вывучаў прыроду павольных электрычных ваганняў у цэнтральнай нервовай сістэме. Аўтар прац «Агульная электрафізіялогія» (1961), «Фізічны электратон нерваў і мышц» (1966, у сааўтарстве). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia