Дар’я Валер’еўна Магаляс
Дар’я Валер’еўна Магаляс, па нараджэнні Ліпінская (нар. 18 лютага 1993, Бяроза, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступала за зборную Беларусі. БіяграфіяПачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. З 2006 года навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай. Выступала за «Гарызонт» (2010—2016). Сезон 2016/17 правяла ў эстонскай дружыне «FCR Media Rapla». У 2018 годзе падпісала кантракт з гродзенскай «Алімпіяй»[1]. У 2021 годзе падпісала кантракт з мінскімі «Цмокамі»[2]. Выступала ў зборных U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2012—2013)[3]. У складзе жаночай зборнай Беларусі 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[4]. У лістападзе 2021 года дэбютавала ў нацыянальнай зборнай Беларусі. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia