Датэрміновае галасаваннеДатэрміновае галасаванне — гэта працэс, з дапамогай якога выбаршчыкі на выбарах могуць галасаваць да прызначанага дня выбараў. Датэрміновае галасаванне можа праводзіцца дыстанцыйна, напрыклад, праз галасаванне па пошце, ці асабіста, звычайна на прызначаных участках для датэрміновага галасавання. Наяўнасць і тэрміны датэрміновага галасавання адрозніваюцца ў залежнасці ад юрысдыкцыі і тыпу выбараў. Мэта датэрміновага галасавання, як правіла, заключаецца ў тым, каб павялічыць яўку выбаршчыкаў. Катэгорыі людзей, якія галасуюць датэрмінова, уключаюць тых, хто не здолее наведаць выбарчы ўчастак у перыяд выбараў, работнікаў выбарчых участкаў, работнікаў выбарчых кампаній, людзей з запланаванымі на той час медыцынскімі працэдурамі, а таксама прыхільнікаў рэлігійных абавязацельстваў і г.д. БеларусьДатэрміновае галасаванне ў Беларусі рэгулюецца артыкулам 53 выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам, выбаршчык ці ўдзельнік рэферэндуму, які не мае магчымасці ў дзень выбараў ці рэфэрэндуму знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, мае права не раней, чым за пяць дзён да выбараў або рэферэндуму, прагаласаваць. У першы дзень датэрміновага галасавання скрыні для галасавання пламбуюцца або апячатваюцца. Пасля заканчэння кожнага дня датэрміновага галасавання старшыня ці намеснік старшыні ўчастковай камісіі заляпляе проразь для апускання бюлетэняў у скрыні для галасавання лістом паперы. Старшыня ці намеснік старшыні і член участковай камісіі ставяць подпісы на гэтым аркушы. Ускрыццё проразі для апускання бюлетэняў у скрыні для галасавання робіцца штодня перад пачаткам датэрміновага галасавання старшынёй або намеснікам старшыні ўчастковай камісіі. Пры заклейванні і ўскрыцці проразі для апускання бюлетэняў у скрыні для галасавання маюць права прысутнічаць назіральнікі, замежныя (міжнародныя) назіральнікі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Захоўванне скрыні для галасавання забяспечваецца старшынёй участковай камісіі[1]. Датэрміновае галасаванне ў Беларусі актыўна выкарыстоўваецца на прэзідэнцкіх, парламенцкіх, мясцовых выбарах і рэферэндумах. На думку незалежных назіральнікаў, датэрміновае галасаванне з’яўляецца асноўным інструментаў беларускіх уладаў для фальсіфікацый на выбарах[2][3][4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia