Перадвыбарная кампанія![]() Перадвыбарная кампанія (таксама выбарчая кампанія) — сукупнасць агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца палітычнымі партыямі і незалежнымі кандыдатамі, каб забяспечыць сабе максімальную падтрымку выбаршчыкаў на маючых адбыцца выбарах. Стратэгія выбарчай кампаніі — агульны вектар дзеянняў, змест заклікаў і агітацыі кандыдата і яго каманды ў перадвыбарнай гонцы. Стратэгія прадугледжвае канцэнтрацыю ўсіх наяўных рэсурсаў на важнейшых участках для набыцця перавагі перад супернікам. Тактыка выбарчых кампаній — складанне і падтрыманне іміджу кандыдата, яго блізкасць да народа і гатоўнасць да актыўных дзеянняў. Немалаважнай часткай тактыкі ёсць падтрымка кандыдата ў СМІ, падрыхтоўка лозунгаў, друкаванай і агітацыйнай прадукцыі. У аснове тактыкі выбарчай кампаніі ляжыць па сутнасці рэклама кандыдата. Этапы выбарчай кампаніі:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia