Падлік галасоўІснуюць розныя метады, з дапамогай якіх ажыццяўляецца падлік пададзеных выбарчых бюлетэняў на выбарах. Спосабы падліку адрозніваюцца ў залежнасці ад выбарчай сістэмы, неабходнасці ўстанаўлення аднаго або некалькіх пераможцаў. Ручны падлікРучны падлік галасоў прадугледжвае наяўнасць матэрыяльнага выбарчага бюлетэня, які наглядна адлюстроўвае волевыяўленне выбаршчыка. Пасля сканчэння галасавання усе ўрны адкрываюцца і выбарчыя бюлетэні высыпаюцца на стол для падліку галасоў. Яны сартуюцца ў стосы паводле прозвішчаў кандыдатаў. Бюлетэні падлічваюць уручную, а сведкі каля стала могуць назіраць за працэсам падліку. Вынікі падліку запісваюцца, потым той жа стос ізноў пералічваецца. Калі вынікі не супадаюць, то гэты стос пералічваецца ў трэці раз. Калі выбарчыя бюлетэні ва ўсіх стосах падлічаны і вынікі супадаюць, вынікі галасавання зводзяцца ў табліцу (пратакол) і накіроўваюцца ў вышэйстаячую выбарчую камісію. Аўтаматызаваны падлікПадлік з дапамогай электрамеханічнага і аптычнага сканаванняПапяровыя выбарчыя бюлетэні (звычайна ў выглядзе перфакартак) збіраюцца і падаюцца ў машыну для падліку галасоў, каб вызначыць агульныя вынікі галасавання. Магчымы падлік як асобных бюлетэняў, так і іх пачкаў. Падлік з дапамогай механічнага самапісцаВыбаршчыкі аддаюць свой голас пры дапамозе рубільнікаў (рычагоў), устаўляючы пластыкавы чып (сім-карту) у адтуліны або націскаючы на механічныя кнопкі, тым самым павялічваючы паказчыкі адпаведнага кандыдата на механічным лічыльніку (часам званым адометрам). Падлік з дапамогай электроннага самапісцаДадзеныя галасавання і выявы выбарчых бюлетэняў запісваюцца ў кампанентах памяці. Падлік дадзеных па галасаванні захоўваецца ў зменным кампаненце памяці і як надрукаваная копія. |
Portal di Ensiklopedia Dunia