Дашкольная ўстановаДашко́льная ўстано́ва — установа выхавання дзяцей ранняга (з 2 месяцаў) і дашкольнага ўзросту[1] (з 3-х да 6 гадоў). Віды
БеларусьНа 1 студзеня 1997 года ў Беларусі налічвалася 4511 дашкольных устаноў з 444,3 тыс. дзяцей (у сярэднім па 98 дзяцей), у тым ліку 3875 (85,9%) агульнага віду (яслі, дзіцячыя сады і яслі-сад), 27 санаторных, 28 кампенсавальных для дзяцей з адхіленнямі ў душэўна-цялесным развіцці, 13 з паглыбленымі кірункамі ў працы, 3 цэнтры развіцця дзіцяці. Дашкольныя ўстановы наймалі 54,1 тыс. педагагічных работнікаў (па 1 на 8 дзяцей): 42,1 тыс. выхавальнікаў (77,8%), каля 5 тыс. музычных кіраўнікоў, 993 кіраўнікі фізічнай культуры, 974 лагапеды і 87 настаўнікаў замежнай мовы[1]. Супрацоўнікаў дашкольных устаноў рыхтавалі 5 універсітэтаў (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт), 5 каледжаў у Барысаве, Гомелі, Магілёве, Полацку і Салігорску і 5 вучылішчаў у Гродне, Лідзе, Мінску, Пінску і Рагачове[2]. На чэрвень 2012 года звыш 79% дзяцей дашкольнага ўзросту наведвалі ўстановы дашкольнай адукацыі[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia